Улады Беларусі абяцаюць давесці выпуск масак да мільёна за дзень
Улады спадзяюцца давесці выпуск масак да мільёна ў дзень да канца гэтага тыдня. Пра гэта на анлайнавай прэс-канферэнцыі 8 красавіка расказаў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік.
Міністра прызнаў, што маскі ў аптэках знайсці цяжка.
Па словах Уладзіміра Караніка, за дзень у Беларусі прадаецца каля 750 тысяч масак.
— Мы б з задавальненнем іх закупілі ў іншых краінах, але ў большасці з іх экспарт гэтых вырабаў забаронены, — сказаў міністр. — Тут мы больш разлічваем на сябе.
Да канца гэтага тыдня вытворцы павінны выйсці на выпуск 1 млн масак за суткі.
Каментары