Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік выказаў надзею, што пандэмію можа спыніць веснавое пацяпленне і павелічэнне інтэнсіўнасці сонечнага святла, ультрафіялетавага выпраменьвання.
Раней такое ж спадзяванне выказваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Вытрымаем да праваслаўнага Вялікадня — значыць, жыць будзем», — сказаў ён.
Магчыма, менавіта спадзяваннем на сезонны характар інфекцыі магло тлумачыцца прамаруджванне з прыняццем супрацьэпідэмічных мер у Беларусі ў лютым і сакавіку.
На жаль, звесткі з розных канцоў свету не даюць падстаў для аптымізму.
Сярод найбольш уражаных каранавірусам такія паўднёвыя гарады, як Мадрыд у Іспаніі, Нью-Арлеан у ЗША і нават Гуаякіль у Эквадоры, які ляжыць на экватары.
Мала шанцаў, што каранавірус адступіць пад сонцам. Колькасць яго выпадкаў будзе залежаць ад свядомых і адказных паводзінаў людзей і іх гатоўнасці выконваць нормы гігіены. У той жа час распаўсюджванне вірусаў часта спыняецца ў выніку іх мутацый і выпрацоўкі ў вялікай колькасці людзей імунітэту да іх.
Каментары