Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў увесь красавік непрацоўным, рашэнне накіравана на барацьбу з распаўсюджваннем новага каранавіруса. Адпаведную заяву ён зрабіў падчас звароту да нацыі, трансляцыя якога вядзецца на відэахостынгу YouTube.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пік эпідэміі ў свеце яшчэ не пройдзены, у тым ліку і ў РФ.
Раней у Расіі непрацоўным быў абвешчаны гэты тыдзень: з 30 сакавіка па 4 красавіка. Раніцай СМІ выказвалі меркаванне, што наступны тыдзень таксама будзе абвешчаны непрацоўным. Але Пуцін абвясціў самаізаляцыю да 30 красавіка.
Каментары