Улада1818

Лукашэнка ў інтэрв'ю кампаніі «Мір» абурыўся закрыццём мяжы Расіяй: Галавацяпства!

Беларусь не адмаўляецца ні ад аднаго пункта дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, але настойвае на роўных умовах. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў інтэрв'ю МТРК «Мір», перадае БЕЛТА.

Адказваючы на ​​пытанне, як ён бачыць развіццё Саюзнай дзяржавы з улікам усіх наяўных нюансаў, Аляксандр Лукашэнка пачаў з галоўнага: «У нас ёсць дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Ні ад аднаго пункта гэтай дамовы мы не адмаўляемся. Нават возьмем самы сур'ёзны, які сёння абмяркоўваецца. Дапусцім, адзіная валюта. Мы не супраць адзінай валюты, але толькі гэта павінна быць нейтральная валюта — гэта не беларускі рубель, не расійскі».

«І нават я калісьці казаў: ладна, не пытанне, які гэта будзе рубель. Пытанне ў тым, дзе будзе эмісійны цэнтр. І нават не дзе, а хто будзе кіраваць эмісійным цэнтрам. Гэта будзе на роўных або, паколькі Расія вялікая, яна будзе кіраваць сваім рублём, а мы свой ліквідуем і да іх далучымся? — растлумачыў сваю пазіцыю Аляксандр Лукашэнка. — Мы гэта ўжо праходзілі ў першыя гады пасля распаду Савецкага Саюза. Калі нас проста выкінулі з рублёвай зоны. І, урэшце, мы засталіся з савецкімі рублямі, яны ўвялі расійскі рубель, а мы потым малявалі «зайчыкі». Я не хачу гэта паўтараць. Гэта па-першае. А па-другое, дзе ж тут тады будзе наш суверэнітэт?»

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што беларускі бок ні ад чаго не адмаўляецца, і нагадаў, што дамова прадугледжвала стварэнне роўных умоў для грамадзян, прадпрыемстваў і дзвюх дзяржаў у цэлым.

«Калі Расія сёння, адмовіўшыся ад гэтых імперскіх памкненняў (мы — вялікія, а вы — малыя), гатовая на гэта, давайце весці перамовы, давайце будзем вызначацца», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Таму дагавор існуе. І мы ніколі ад яго не адракаліся. Мы гатовыя ісці па гэтай дамове, але жалезабетонны прынцып — роўныя ўмовы для людзей, прадпрыемстваў, дзяржаў. Цяпер усё парушана, а каранавірус парушыў і апошняе, самае галоўнае, — роўныя ўмовы для людзей», — лічыць кіраўнік Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі Расіі трэба было нешта зрабіць, то варта было хоць бы параіцца, папярэдзіць беларускі бок аб закрыцці межаў. «Я разумею, калі б там паўстала нейкая жудасная сітуацыя і трэба было тэрмінова прыняць меры. Але логікі ж не было тады. У Беларусі сітуацыя была не горшай, чым у Расіі, — значна лепшай. Я настойваю, што і сёння не горшая. Па-другое, навошта адразаць ад гэтай Саюзнай дзяржавы тую асноўную частку, дзе няма праблем. І ў той жа час яны ўнутры краіны (а Расія велізарная) не падзялілі на часткі, каб перакрыць рух людзей і носьбітаў каранавіруса. Гэта звычайнае было галавацяпства. А як наконт формулы «сябар пазнаецца ў бядзе»? — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Каментары18

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь99

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь99

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →