Віцебскі тэатр, у якім працаваў Віктар Дашкевіч, адправілі ў адпачынак да 26 красавіка
Пра гэта газеце «Віцьбічы» паведаміў дырэктар гэтай установы культуры Аляксандр Старых.
Як вядома, найстарэйшы артыст-коласавец Віктар Дашкевіч, у якога быў дыягнаставаны каранавірус, памёр 30 сакавіка. Да гэтага тэатр прыпыніў спектаклі, аднак рэпетыцыі працягваліся.
Па словах Аляксандра Старых, у тэатры яшчэ з пачаткам пагаршэння эпідэміялагічнага становішча ў краіне былі прыняты ўсе неабходныя санітарныя меры, закуплены спецсродкі для ўборкі і дэзынфекцыі памяшкання, антысептыкі.
Зараз на бальнічным па розных прычынах, у асноўным ВРЗ, ВРВІ, знаходзяцца восем супрацоўнікаў.
Адпачынак калектыву будзе доўжыцца да 26 красавіка. У тэатры працягне працу толькі адміністрацыя.
Каментары