Скандальны расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі раскрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку за тое, што ў краіне праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы, нягледзячы на каранавірус.
«Лукашэнка здзекуецца з усёй планеты. Усюды прыняты строгія меры, адменены спартыўныя мерапрыемствы, усюды імкнуцца, каб людзі засталіся дома, а Беларусь гуляе на вуліцах, усе на стадыёнах, і ён сам гуляе ў хакей.
І ўжо некалькі дзясяткаў чалавек там заражаныя, а потым будзе некалькі сотняў, потым тысяч…
Так нельга, Аляксандр Рыгоравіч. Атрымліваецца, што ўся планета дурні, а вы адзін разумны. Уціхамірцеся, нарэшце», — напісаў Жырыноўскі.
Каментары