74-гадовага экс-работніка Міністэрства абароны пакараюць за абразу беларускай мовы
Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска рыхтуе справу аб адміністратыўным правапарушэнні, якое здзейсніў 74-гадовы Уладзімір Кажэўнікаў, былы работнік Міністэрства абароны Беларусі.
Уладзімір Кажэўнікаў. Фота vsr.by
Жыхар Гомеля Яўген Скочка звярнуў увагу на брыдкія выказванні Кажэўнікава ў фэйсбуку. Былы журналіст адмаўляў беларускай мове ў існаванні, называў яе выродлівай руска-польскай мешанінай.
За публічную абразу беларускай мовы Кажэўнікаў можа быць пакараны штрафам у памеры ад 4 да 10 базавых велічыняў.
Уладзімір Кажэўнікаў родам з Яраслаўля (Расія). У 2015 годзе Кажэўнікаў, працуючы ў Міністэрстве абароны, пісаў, што Беларусь з’яўляецца часткай «рускага свету», а назву краіны ён прынцыпова пісаў «Белоруссія». У хуткім часе ён быў звольнены з інфармацыйнага агенцтва «Ваяр». Зарабляе грошы, пішучы сцэнары для расійскіх стужак. Жыве ў Маскве.
Каментары