абноўлены
На сцяне ў вайсковай часці 3214 — няправільны партрэт ФОТАФАКТ
Міністр унутраных спраў Юрый Караеў узнагародзіў нагрудным знакам «За садзейнічанне» тых, хто дапамог праваахоўнікам у раскрыцці злачынстваў. На фота з падзеі, апублікаваным тэлеграм-каналам прэс-сакратара МУС, трапіў інтэр'ер кабінета, у прыватнасці партрэт маршала СССР Говарава на сцяне. Бачна, што ў афармленне выявы трапіла прыкрая памылка: Леанід Аляксандравіч Говараў названы Леанідам Аляксеевічам.
Удакладнена: здымак зроблены не ў кабінеце міністра, а ў вайсковай часці 3214.
Як піша Беларуская энцыклапедыя, Леанід Говараў (1897-1955) — савецкі вайсковы дзеяч, артылерыст, маршал СССР. Удзельнічаў у бітвах за Маскву і Ленінград, пасля вайны быў намеснікам міністра абароны СССР, камандаваў войскамі СПА.
Каментары