Былога намесніка міністра абароны СССР Уладзіміра Шуралёва збіў у Маскве аўтамабіль, пасля ДТЗ ён памёр, перадае РІА Навіны.
«Уладзімір Міхайлавіч Шуралёў трагічна загінуў пасля ДТЗ, якое адбылося каля яго дома. Быў збіты аўтамабілем», — сказаў кіраўнік апарата Клуба военачальнікаў Мікалай Дзярабін.
Шуралёў займаў пасаду намесніка міністра абароны Савецкага Саюза з 1990 па 1991 год. У 1985—1989 гг. ён быў камандуючы Беларускай вайсковай акругай.
На мінулым тыдні Шуралёў браў удзел у пахаванні міністра абароны СССР Дзмітрыя Язава.
Каментары