Тлумачым, як пачаць карыстацца крыптаплатформай — вельмі падрабязная інструкцыя
Хоць на рынку і поўна крыптавалютных біржаў і гандлёвых пляцовак, трэйдары і інвестары да гэтага часу сутыкаюцца з праблемамі, якія ўзнікаюць з-за іх нерэгуляванасці.
Акрамя юрыдычных абмежаванняў, карыстальнікі бяруць на сябе дадатковыя рызыкі: у выпадку ўзлому і закрыцця біржы няма гарантый, што ўдасца вярнуць страчаныя грошы. Да таго ж крыптаінвестары не атрымліваюць доступ да ліквідных рынкаў традыцыйных біржавых тавараў: акцый, аблігацый, сыравінных тавараў і каштоўных металаў.
Але сёння мы пагаворым пра пляцоўку Currency.com — першую рэгуляваную крыптаплатформу такенізаваных актываў. Платформа рэгулюецца Паркам высокіх тэхналогій.
Кліенты Currency.com легальна інвестуюць не толькі ў крыптавалюты, але таксама самі крыптавалюты — у больш чым 1300 традыцыйных актываў у такенізаваным выглядзе: фондавыя індэксы, акцыі вядучых сусветных кампаній, сыравінныя тавары, ETF, валюты і нават карпаратыўныя аблігацыі, якія любая кампанія, што прайшла працэдуру праверкі, можа выпусціць на біржы.
Першым эмітэнтам карпаратыўных аблігацый на Currency.com стала адна з першых беларускіх лізінгавых кампаній — ТАА «Будінвестлізінг».
Акрамя куплі і продажу актываў па рынкавым курсе, для кліентаў платформы даступны леверэдж да 100х. Выкарыстанне леверэджа прадугледжвае павышаныя рызыкі для трэйдара, таму падыходзіць толькі для прафесіяналаў. Аднак пачаткоўцы могуць адкрыць дэма-рахунак і гандляваць, не асцерагаючыся за свае сродкі, набрацца досведу, пасля чаго перайсці на гандаль рэальнымі грашыма.
Што такое такенізаваныя актывы
Каб зрабіць рынкі сумяшчальнымі адзін з адным, Currency.com прадастаўляе традыцыйныя біржавыя інструменты ў выглядзе токенаў, створаных на базе блокчэйна крыптавалюты Ethereum, якія адлюстроўваюць рэальны кошт базавага актыву.
Напрыклад, акцыя кампаніі Apple каштуе $320. Токен акцыі Apple на платформе Currency.com каштуе роўна столькі ж. І каб інвеставаць у акцыі Apple, вам не трэба звяртацца да брокера і купляць паперы. Вы можаце зайсці на Currency.com, купіць токен-акцыі Apple і вывесці іх на свой крыптакашалёк.
Што даюць такенізаваныя актывы? Яны размяркоўваюць рызыкі і абараняюць капітал ад рэзкіх цэнавых перападаў. Шмат хто хацеў бы інвеставаць у крыптаактывы, але не адважваецца, паколькі іх кошт можа рэзка расці або падаць, літаральна ў лічаныя хвіліны. Традыцыйныя актывы больш стабільныя, таму ў выпадку якіх-небудзь рэзкіх паваротаў крыптавалюты можна перанесці ў такенізаваныя акцыі або сыравіну і ўратаваць капітал ад абясцэньвання. Як гэта зрабіць? Разбяромся далей.
Як зарэгістравацца і прайсці верыфікацыю
Каб стварыць акаўнт, трэба перайсці на сайт Currency.com і выбраць опцыю «Рэгістрацыя». Адкрыецца спецыяльная форма — яе трэба запоўніць.
На платформе даступныя два тыпы акаўнтаў: асабісты і карпаратыўны. Па змоўчанні абраны звычайны тып акаўнта, ён падыходзіць для фізічных асоб. Карпаратыўным кліентам платформа прадастаўляе ўсю неабходную першасную дакументацыю для бухгалтарскага ўліку. Паколькі ў розных тыпаў акаўнта розныя ўмовы абслугоўвання, то пры выбары трэба быць уважлівым.
Затым трэба выбраць краіну, рэзiдэнтам якой вы з'яўляецеся, і ваша грамадзянства. Грамадзянам ЗША і краін з спісу FATF магчымасць рэгістрацыі на платформе недаступная. Грамадзяне ўсіх астатніх краін могуць бесперашкодна адкрыць акаўнт і легальна гандляваць на Currency.com.
На наступным этапе спатрэбіцца ўвесці вашыя імя і прозвішча. Звярніце ўвагу, што неабходна ўказаць рэальныя даныя, паколькі ўсе карыстальнікі праходзяць абавязковую верыфікацыю асобы.
Рэгістрацыя практычна завершана. Засталося пацвердзіць email па спасылцы ў лісце, пасля чаго адкрыецца доступ да гандлёвай сістэмы.
Пасля пацвярджэння email платформа прапануе прайсці верыфікацыю пры дапамозе пашпарта, замежнага пашпарта або пасведчання на права жыхарства.
Прынцыповай розніцы няма — выбірайце любы зручны для вас спосаб. Ніжэй — прыклад верыфікацыі па пашпарце. Неабходна даслаць фота дзвюх старонак з неабходнай інфармацыяй пра вас і орган, якi выдаў дакумент, а таксама старонку, якая пацвярджае адрас рэгістрацыі.
Калі вы грамадзянін Беларусі, трэба будзе прайсці невялікі тэст на веданне тэхналогіі блокчэйн. Тэст складаецца з 6 нескладаных пытанняў.
Прайшоўшы тэставанне, вы зможаце канчаткова завяршыць рэгістрацыю, дачакацца верыфікацыі дакументаў і прыступіць да гандлю.
Супрацоўнікі платформы хутка правяраюць дакументы, у сярэднім каля гадзіны. Пасля праверкі будуць даступныя ўсе функцыі платформы Currency.com.
Пасля паспяховай верыфікацыі або ў выпадку адхілення дакументаў на email прыйдзе ліст з вынікамі праверкі.
Цяпер у наладах вы можаце абраць мову, у тым ліку беларускую.
Як папоўніць баланс
Пасля адкрыцця акаўнта платформа адразу прапануе ўнесці сродкі на акаўнт платформы. Гэта зручна, калі адразу збіраецеся гандляваць і/або інвеставаць. Калі не, то проста закрыйце акно і можаце вярнуцца да гэтага кроку ў любы момант. Платформа адлюстроўвае ўсе даступныя спосабы папаўнення:
- Банкаўскія карты Visa і Mastercard ў рублях, далярах ці еўра
- Банкаўскі перавод
- Крыптавалюты: BTC, ETH, BCH і LTC
Мінімальная сума папаўнення:
- $ 100 для VISA і MasterCard, $50 пры банкаўскім пераводзе або ў эквіваленце
- $ 100 для такенізаваных актываў
- 0,002 BTC
- 0,1 ETH
- 0,2 LTC
- 0,05 BCH
За папаўненне акаўнта ў крыптавалютах або праз банкаўскі перавод камісія не спаганяецца. Калі папаўняеце акаўнт банкаўскай картай, платформа спаганяе камісію — 3,5%.
Як купіць або прадаць крыптавалюту і такенізаваныя актывы
Цяпер пяройдзем да гандлёвага тэрмінала пляцоўкі Currency.com. Гандаль такенізаванымі актывамі прынцыпова нічым не адрозніваецца ад гандлю на традыцыйных фінансавых рынках. У платформы інтуітыўна зразумелы, але ў той жа час функцыянальны графічны інтэрфейс, з якім лёгка разбярэцца нават пачатковец.
У тэрмінале трэйдары могуць хутка пераключацца паміж рынкамі і самастойна наладжваць патрэбныя для хуткасці і выгоды адсочванні.
Разбяром працэс пакупкі і продажу актываў на прыкладзе акцый Tesla.
У левай частцы тэрмінала трэйдарам даступная інфармацыя аб праведзеных транзакцыях і падрабязная статыстыка партфеля.
Як купіць
Для куплі трэба перайсці ў раздзел «Таргі» і выбраць адпаведны рынак, пасля чаго побач з каціроўкай актыву націснуць кнопку «Купіць». Адкрыецца акно для стварэння заяўкі на куплю актыву. У нашым выпадку гэта раздзел папулярных акцый ЗША.
Ордар змяшчае ўсе неабходныя наладкі для хуткай і простай пакупкі. Можна ўказаць колькасць такенізаваных акцый уручную або выбраць долю ад агульнага балансу, на якую хочаце набыць такенізаваныя акцыі, паставіўшы паўзунок у патрэбнае становішча. Калі плануеце набыць такенізаваныя акцыі па канкрэтнай цане, напрыклад, ніжэйшай за бягучую, то платформа дазваляе стварыць адкладзены ордар на куплю.
Апошні крок перад купляй — выбар кашалька, з дапамогай якога і будзе здзейсненая купля. Для звычайнага абмену даступны толькі USD. Гандаль з леверэджам дазваляе набыць акцыі з кашалька USD, RUB і BTC.
Гандаль з леверэджам
Тэрмінал для гандлю ўтрымлівае два асноўныя раздзелы: гандаль з леверэджам і абмен.
Трэйдар самастойна задае памер леверэджа, зыходзячы з рызык, якія ён гатовы прыняць на сябе. У астатнім працэс пакупкі і продажу нічым не адрозніваецца ад звычайнага абмену. Для рознага тыпу актываў максімальны леверэдж можа адрознівацца. Для такенізаваных акцый самы высокі леверэдж — 20x, а для крыптавалют — 100x.
Каб абмежаваць страты або аўтаматычна зафіксаваць прыбытак, калі кошт дасягне патрэбнай адзнакі, а вас не аказалася ля тэрмінала, на Currency.com даступныя адмысловыя тыпы ордараў Stop Loss і Take Profit.
Stop Loss абмяжоўвае страты, а Take Profit фіксуе прыбытак. Абодва ордары спрацоўваюць аўтаматычна, нават калі вы афлайн.
Як вывесці сродкі
Для вываду сродкаў трэба выбраць валюту вываду, паказаць суму і адправіць заяўку на вывад. Перш чым здзейсніць вывад, неабходна пацвердзіць, што кашалёк, банкаўская карта або рахунак належыць вам, служба падтрымкі можа запытаць, напрыклад, выпіску з банкаўскага рахунка або дагавор з банкам. У сярэднім вывад праводзіцца ў дзень падачы заяўкі, але па рэгламенце можа скласці да 3 працоўных дзён.
Камісіі за вывад сродкаў:
- 2,4% + $3 Visa і 1,9% + $3 MasterCard
- 8 USD у эквіваленце для рэзідэнтаў Беларусі і 0,15% рэзідэнтам астатніх краін за банкаўскі первод
- 1,5% за вывад такенізаваных актываў
- 0,0005 BTC
- 0,02 ETH
- 0,04 LTC
- 0,015 BCH
Currency.com — прасунутая платформа, якая аб'ядноўвае традыцыйны і крыптавалютны рынкі. Гэта дазваляе кліентам адначасова гандляваць зменлівымі актывамі і дыверсіфікаваць сродкі пры дапамозе класічных такенізаваных актываў: акцый, індэксаў, аблігацый, валюты, рынку сыравіны і каштоўных металаў. Карыстальнікам няма неабходнасці канвертаваць крыптавалюты ў фіят, каб купіць такенізаваныя актывы. Усе аперацыі можна праводзіць у мабільным дадатку, даступным і на iOS, і на Android.
Платформа гарантуе эфектыўную абарону: шматузроўневае шыфраванне канфідэнцыйнай інфармацыі, халоднае захоўванне актываў з мультыподпісам, закрытыя серверы з абаронай ваеннага ўзроўню. А рэгуляванне забяспечвае юрыдычную абарону кліенцкіх сродкаў.
Акрамя таго, перыядычна платформа праводзіць конкурсы для сваіх кліентаў. Напрыклад, зараз трэйдары могуць паспаборнічаць у конкурсе BTC Brawl на самога прыбытковага трэйдара і Bull's Run на самага актыўнага карыстальніка платформы. Прызавы фонд — да 50 BTC.
Гатовыя пачаць гандаль на Currency.com? Тады пераходзьце па спасылцы на афіцыйны сайт: exchange.currency.com.
Памятайце, што інвестыцыі звязаныя з рызыкай страты ўсіх інвестыцый.
Каментары