Здарэнне адбылося 10 лютага недзе а 13-й гадзіне на возеры Кагальнае, паведамляе 112.by
Ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў возеры тоне чалавек. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, то пабачылі, што ў палонцы на адлегласці каля 50 м ад берага знаходзіцца мужчына.
Мужчына ішоў на працу і, каб скараціць шлях, вырашыў перайсці возера. У выніку праваліўся пад лёд.
Работнікі МНС з дапамогай спецінструментаў дасталі яго з вадаёма і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Ён быў шпіталізаваны з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».
Каментары