У Асіповічах пад цягнік трапіў 48-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына загінуў на месцы, паведамляе tvrmogilev.
Трагедыя адбылася раніцай недалёка ад вуліцы Сташкевіча. Загінулы быў у слухаўках.
Ці бачыў ён цягнік Гомель-Мінск, зараз трэба будзе высветліць праваахоўнікам. Вядома, што машыніст цягніка падаваў гукавыя сігналы, але мужчына на іх не адрэагаваў.
Каментары