Пра гэта Радыё Свабода паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Андрэй Яраш.
Інфармацыя пра магчымае затрыманне былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў сувязі з так званай «цукровай справай» з'явілася ў канцы мінулага тыдня. Розныя крыніцы паведамлялі як пра магчымае затрыманне Шуневіча, так і пра змяшчэнне яго пад хатні арышт. Раніцай панядзелка 10 лютага сітуацыю Свабодзе пракаментавалі ў КДБ.
«Ігар Шуневіч не з'яўляецца фігурантам ніводнай крымінальнай справы, якая на гэты момант знаходзіцца ў працы следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі», — сказаў афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.
Раней інфармацыю пра магчымые затрыманне Ігара Шуневіча не змаглі пацвердзіць у МУС і Следчым камітэце.
Каментары