Колькасць ахвяр кітайскага каранавіруса перавысіла 900 чалавек. За апошнія суткі памерлі 97
Колькасць ахвяр каранавіруса перавысіла 900. За апошнія суткі колькасць загінулых павялічылася на 97 і склала 908, перадае ТАСС са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя Кітая.
Колькасць інфікаваных на мацерыковым Кітаі ўзрасла на 3062, перавысіўшы 40 тысяч. Яшчэ 64 выпадкі заражэння пацверджаны ў Ганконгу, Макао і Тайвані. 632 пацыенты выпісаныя з бальніц.
Напярэдадні, 9 лютага, паведамлялася, што спецыялісты Лонданскай школы гігіены і даследаванні трапічных хвароб спрагназавалі пік распаўсюджвання каранавіруса: ён можа наступіць у другой палове лютага. На думку навукоўцаў, на піку ў горадзе Ухань захварэе каля пяці адсоткаў жыхароў, гэта значыць прыкладна 500 тысяч чалавек.
Каментары