ЕС пастрожыў правіла «першага ўезду» па шэнгене: цяпер першы візіт мусіць быць у краіну, якая выдала візу
Жорсткае правіла «першага ўезду» стала дзейнічаць на тэрыторыі ЕС. Памежнікі атрымалі права часцей ануляваць візы турыстам, якія грэбуюць «абавязацельствам» перасекчы першую мяжу з краінай, якая выдала візу.
Па словах тураператараў, у гэтым годзе выпадкі дэпартацыі ўжо былі. Раней на такія парушэнні на мяжы заплюшчвалі вочы. З гэтага часу правіла прыйдзецца выконваць няўхільна, распавядае АНТ.
Ёсць і добрыя навіны: тым, хто за апошнія тры гады гадавы шэнген выкарыстаў без парушэнняў, адразу дадуць двухгадовы, а яго ўладальнікі змогуць прэтэндаваць на адзнаку ў пашпарце тэрмінам на 5 гадоў. Нагадаем, цяпер віза ў Еўрасаюз для беларусаў часова каштуе 80 еўра. З лета набудуць моц новыя цэны — шэнген за 35 еўра.
Каментары