Беларускія тэнісісткі адолелі каманду Нідэрландаў і прайшлі ў фінальную стадыю Кубка Федэрацыі
Тэнісісткі зборнай Беларусі перамаглі ў Гаазе каманду Нідэрландаў з лікам 3:2 і прабіліся ў фінальную стадыю Кубка Федэрацыі, паведамляе БелТА.
Лёс матчу вырашыщся ў парнай сустрэчы, у якой беларускі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч ва ўпартай барацьбе адолелі на тай-брэйку Кікі Бертэнс і Дэмі Схюрс — 4:6, 6:3, 7:6 (10:8). Гульня працягвалася 2 гадзіны 24 хвіліны.
Акрамя беларусак у фінальную частку выйшлі тэнісісткі Іспаніі, Швейцарыі, Расіі, Германіі, Славакіі, Бельгіі і ЗША. Фінальны этап Кубка Федэрацыі пройдзе з 9 па 14 красавіка ў Будапешце. Без адбору ў венгерскай сталіцы выступяць тэнісісткі зборных Венгрыі, Аўстраліі, Чэхіі і Францыі.
Каментары