Улада22

Анфімаў, Белаконеў і іншыя атрымалі чарговыя дзяржаўныя ўзнагароды

Дзяржаўных узнагарод удастоены 96 прадстаўнікоў розных галін за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, развіццё сельскай і дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў сферах адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Ордэнам «За службу Радзіме» « II ступені ўзнагароджаны начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны (2014-2019 гады) Алег Белаконеў.

Начальнік ракетных войскаў і артылерыі - начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі, начальнік упраўлення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк і першы намеснік начальніка дзяржаўнай пажарнай аварыйна-выратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» МНС палкоўнік унутранай службы Андрэй Мяцельскі ўдастоены ордэна «За службу Радзіме» « III ступені.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па самба дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» Вячаслаў Кот, кіраўнік вытворчай брыгады ў раслінаводстве сельгаспрадпрыемства «Гіркі» Воранаўскага раёна Марыя Козіч.

Гэтай жа ўзнагародай адзначаны заслугі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса, старшага электрамеханіка па абслугоўванні і рамонце ўстройстваў чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Пятра Панасюка і дырэктара сельгаспрадпрыемства «Алекшыцы» Бераставіцкага раёна Валерыя Паўлюкевіча.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Аляксандр Бадак, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Святлана Копцева і член Беларускага саюза мастакоў Валерый Шкаруба.

У адпаведнасці з указам заслугі работнікаў розных сфер таксама адзначаны медалямі і ганаровымі званнямі.-0-

Каментары2

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму1

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Усе навіны →
Усе навіны

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі13

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?13

З міжнароднай версіі «Яндэкс Картаў» прыбралі беларускую мову9

У цэнтры Мінска з'явілася астуджальная арка ВІДЭА

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-1009

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?2

Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ1

Вядомы беларускі арбітр апынуўся за кратамі за стварэнне «экстрэмісцкага» чата1

Расіянін сярод белага дня зладзіў дрыфт на праспекце Пераможцаў. ДАІ яго знайшла і прымусіла выбачацца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму1

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Галоўнае
Усе навіны →