У Віцебскім раёне дасталі самазвал, які пайшоў пад ваду ў кар'еры «Гралева», паведамляе МНС.
Нагадаем, 4 студзеня ў МНС паступіла інфармацыя пра апусканне самазвала ў ваду ў кар'еры «Гралева», што знаходзіцца каля Віцебска.
На днях на тэрыторыі кар'ера разгарнулася сапраўдная ратавальная аперацыя: работнікі МНС сумесна з суб'ектам гаспадарання вынялі з вады транспартнага гіганта.
Далейшы лёс аўтасамазвала БелАЗ будзе вырашацца спецыяльна створанай камісіяй прадпрыемства.

Каментары