Улада3737

Лукашэнка пра адмову ад адносін з Расіяй: Калі б мы гэтыя крокі зрабілі, мы б з вамі тут не знаходзіліся

Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» звярнуў увагу, што на фоне перамоў з Расіяй у Беларусі актывізаваліся так званыя «свядомыя» і закрычалі пра страту суверэнітэту, паведамляе БелТА.

На іх думку, трэба было даўно адмовіцца ад цесных стасункаў з Расіяй. «Калі б мы гэтыя крокі зрабілі, мы б з вамі тут не знаходзіліся. Расія — гэта не проста велізарная краіна, дружалюбны нам народ. Гэта краіна, дзе мы куплялі сыравіну. Самае галоўнае (сыравіны мора, мы можам купіць яе ў любой краіне) — гэта наш агульны рынак. Мы ўсе пералапачвалі і перапрацоўвалі на гэтай прасторы. І што можа здарыцца і здарылася б — паглядзіце на суседнюю Украіну. Гэта збольшага таму, што па жывым усё парвалі і паламалі», — лічыць Лукашэнка.

Нягледзячы на ​​складаныя перамовы з Расіяй, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў свеце няма такога народа, акрамя расіян, які адносіцца да беларусаў з вялікай павагай і трапятаннем.

«Па-рознаму могуць арганізоўваць свістапляскі і ісці перамовы паміж кіраўніцтвам краін і элітамі, але трэба глядзець глыбей: расіяне — нашы людзі, браты, якія заўсёды гатовы падставіць нам плячо ў цяжкую хвіліну. І сёння няма катастрофы, калі мы нават не дамовімся з Расіяй. Жывём жа гэтыя дні і будзем жыць не горш, чым у 2019 годзе. Вельмі хутка не разбагацеем, але ні ў якім разе не загінем. Не тыя часы: мы сталі на ногі дзякуючы сваёй працы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары37

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Калектыўны Захад цяпер крэпасць». Гігін даводзіць, што «глабальная большасць» адправіла Захад у ізаляцыю10

«Ты русский язык понимаешь?» Мужчына на возеры ўгаворваў лебедзя аддаць яму лаўку ВІДЭА4

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах15

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі13

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?13

З міжнароднай версіі «Яндэкс Картаў» прыбралі беларускую мову9

У цэнтры Мінска з'явілася астуджальная арка ВІДЭА

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-1009

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Галоўнае
Усе навіны →