Здарэнні22

Да 25 год пазбаўлення волі. Вынесены прысуд па рэзананснай справе аб нападзе на жыхароў Юравічаў

Спалены дом у Юравічах. Фота: СК.

Судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда ў закрытым пасяджэнні разгледзела справу аб жорсткім нападзе на жыхароў аграгарадка Юравічы Калінкавіцкага раёна, паведамляе Звязда са спасылкай на БелТА.

Падсуднымі па справе праходзілі трое маладых людзей. Як паведамлялася, у ноч з 3 на 4 лістапада 2018 года ў аграгарадку Юравічы нецвярозыя маладыя людзі (25-гадовы, 20-гадовы, 17-гадовы — узрост на момант здзяйснення злачынства) праніклі ў дом мужа і жонкі. Яны збілі іх з асаблівай жорсткасцю. Затым напалі на суседа пацярпелых, які апынуўся побач з месцам злачынства. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр у бальніцы. Муж і жонка выжылі. Расследаваннем дзёрзкага нападу на вяскоўцаў займалася спецыяльна створаная следчая група, праца якой была на асабістым кантролі начальніка ўпраўлення СК. Таксама былі сабраныя доказы па іншых фактах супрацьпраўнай біяграфіі абвінавачаных.

Чытайце таксама: 

Прыйшлі пакараць мужа, бо жонка напісала заяву аб згвалтаванні. А забілі суседа — крывавая разборка ў Юравічах

Разборкі ў Юравічах працягваюцца: мясцовыя спалілі дом аднаго з фігурантаў справы аб крывавым забойстве

На падставе сабраных доказаў дзеянні 25-гадовага абвінавачанага былі кваліфікаваныя следствам як замах на забойства двух і больш асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб; забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асоб, асобай, якая раней учынiла забойства; ўцягванне непаўналетняга ва ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў; асабліва злоснае хуліганства; згвалтаванне; гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару; незаконныя набыццё, нашэнне састаўных частак агнястрэльнай зброі; незаконныя набыццё, захоўванне выбуховых рэчываў.

Дзеянні 20-гадовага абвінавачанага кваліфікаваныя як замах на забойства двух і больш асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб; забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асоб, асобай, якая раней учынiла забойства; ўцягванне непаўналетняга ва ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў; асабліва злоснае хуліганства.

Самы юны хлопец абвінавачваўся ў замаху на забойства двух і больш асоб, зробленым з асобай жорсткасцю, групай асоб; забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асоб, асобай, якая раней учынiла забойства; асабліва злосным хуліганстве.

Старэйшы з кампаніі прызнаны вінаватым па ўсіх артыкулах. Па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў, ён прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама далучана неадбытая частка пакарання па прыгаворы суда Светлагорскага раёна ад 23 лютага 2016 году - штраф Br2,6 тыс. з улікам дэнамінацыі.

Віна другога маладога чалавека таксама прызнана па ўсіх прад'яўленых артыкулах. Па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў, яму канчаткова вызначана 23,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Малодшы з улікам часткова далучанага неадбытага ім пакарання па прыгаворы суда Калінкавіцкага раёна ад 17 кастрычніка 2018 года канчаткова прысуджаны да пазбаўлення волі на 13,5 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама ў салідарным парадку абвінавачаныя павінны пакрыць на карысць двух пацярпелых Br10 тыс. І Br100 тыс. за маральную шкоду.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Каментары2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш13

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →