На балконе ў Магілёве гатавалі шашлыкі — прыйшлося выклікаць выратавальнікаў
Званок пра задымленне на суседскім балконе ў шматкватэрным доме на вуліцы Цярохіна паступіў 7 студзеня ў 23:00. Як паведамілі у гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, на балконе кватэры быў усталяваны мангал, паведамляе mogilevnews.by
- На шчасце, агонь не выйшаў за межы мангала, ніхто не пацярпеў, - распавялі ў гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Каментары