Мітынгоўцы ў Абхазіі захапілі будынак прэзідэнта непрызнанай рэспублікі. Мітынг ля будынка адміністрацыі пачаўся 9 студзеня, пратэстоўцы праніклі ўнутр праз разбітае акно, яны патрабавалі прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта, што прайшлі ў жніўні, піша РБК.
ТАСС піша, што пратэстоўцы прарваліся ў будынак, яны выламалі дзверы на першым паверсе, унутры адміністрацыі сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. У выніку сутыкненняў ля будынка адміністрацыі ёсць пацярпелыя, аднак у Міністэрстве аховы здароўя сцвярджалі, што ніхто не пацярпеў.
Акцыя праходзіць у дзень, калі касацыйная калегія Вярхоўнага суда Абхазіі разглядала пазоў апазіцыянера Алхаса Квіцыніі, што ўступiў галаве краіны Раўлю Хаджымбе, набраўшы 46,19% галасоў супраць 47,38%. Квіцыніа заявіў, што для перамогі на выбарах кандыдат павінен набраць больш за 50% галасоў і запатрабаваў прызнаць вынікі галасавання несапраўднымі, але ў верасні Вярхоўны суд адхіліў яго пазоў.
Каментары