Кітай ад 1 студзеня 2020 года зніжае ўвозныя мыты на больш як 850 найменняў тавараў, гаворыцца ў заяве камітэта па тарыфах Дзяржрады КНР, піша ria.ru.
У першую чаргу новыя тарыфы тычацца харчовых тавараў, уключаючы свініну і замарожанае авакада, ялавічны і барановы тлушч, замарожаную рыбу і морапрадукты, сыр, арэхі, медыкаменты. Таксама новыя ці паніжаныя мыты будуць уведзеныя на некаторыя віды драўніны і на папяровую прадукцыю.
Таксама нулявыя тарыфы будуць уведзены на алкалоіды, якія прымяняюцца для лячэння астмы, а таксама на сыравіну лекаў ад дыябету.
Для нарошчвання імпарту перадавых тэхналогій знізяць мыты на інтэгральныя мікрасхемы, кампаненты для аўтаматычных каробак перадач.
Каментары