Бэнксі прэзентаваў новую працу. Гэта Ісус у яслях, але замест Віфлеемскай зоркі — след ад снарада ФОТА
Мастак Бэнксі 21 снежня ў сваім інстаграме апублікаваў новую працу, яна называецца «Шнар Віфлеема (Бэтлеема)». Ён напісаў, што гэты аб'ект зроблены для гатэля The Walled Off Hotel, які знаходзіцца ў Віфлееме ў непасрэднай блізкасці ад бар'ера, які аддзяляе Ізраіль ад палесцінскага Заходняга Берага.
Праца прадстаўляе сабой калядную сцэну — гэта батлейка з Марыяй, святым Язэпам і Дзіцяткам Ісусам. Але замест Віфлеемскай зоркі, якая, паводле Евангелля, азнаменавала нараджэнне Хрыста, у сцяне намаляваны след ад снарада.
Каментары