22 снежня ў Паўночным паўшар'і наступіць астранамічная зіма. Будзе самы кароткі дзень і самая доўгая ноч.
Сёння, напрыклад, сонца ўзышло ў 9.25, а зойдзе ў 16.50. Ад панядзелка сонца павернецца на лета.
А вось надвор'е зусім не зімовае. Заўтра, 22 снежня, чакаюцца дажджы. У асобных раёнах туман. Уначы ад 2 да +7, удзень +4 - +10.
У Мінску — +4—+6, дождж.
Дажджлівае надвор'е застанецца і на наступным тыдні. Удзень чакаецца +3—+5, толькі ў канцы наступнага тыдня магчымы мокры снег.
Каментары