У Мінску жанчыне стала сумна і яна стала выкідаць пляшкі з акна на аўтамабілі
У міліцыю звярнуўся мінчук, які паведаміў, што нехта з акна дома выкідвае на вуліцу шкляную тару на прыпаркаваныя аўтамабілі, паведамляе сталічная міліцыя.
Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выехалі на месца здарэння. Хуліганкай была 37-гадовая жанчына. Дома яна была адна ў стане алкагольнага ап'янення. Праваахоўнікам патлумачыла матыў свайго ўчынку тым, што ёй стала сумна.
Але ж пашкодзіла капоты і дахі трох аўтамабіляў. Сума шкоды склала больш за 1500 рублёў.
Каментары