Грамадства22

У Камароўскага рынка з'явіцца свая служба дастаўкі

У мінскага Камароўскага рынка з'явіцца свая служба дастаўкі. На сайт, праз які можна будзе рабіць заказы, цяпер загружаюцца тавары. Сістэма павінна пачаць працаваць праз некалькі дзён. Tut.by даведаўся, што можна будзе замовіць і як усё гэта будзе функцыянаваць.

Дырэктар новай службы дастаўкі Сяргей кажа, што ўсе прадукты, якія яны збіраюцца дастаўляць, будуць з Камароўскага рынку. Паводле яго слоў, на рынку разнастайная прадукцыя.

— Тут і фермерскія ёсць: сыр, тварог, гусь, качка, бараніна, ялавічына, трус, свініна, — тлумачыць суразмоўца, чаму вырашыў вазіць тавары менавіта з рынку. — Мы выбралі найлепшых пастаўшчыкоў розных тавараў у розных катэгорыях, з імі і будзем супрацоўнічаць.

Гэта значыць, нельга будзе замовіць прадукты ў нейкага пэўнага прадаўца, у якога пакупнік прывык іх браць, калі сам прыходзіць на рынак.

— Да прыкладу, мандарыны будуць сартавацца па краінах, адкуль прывезены. У апісанні можна будзе паглядзець, якія яны на смак: ці саладзейшыя, ці з кіслінкай, — кажа дырэктар службы дастаўкі. — За якасцю, вагой і тэрмінам прыдатнасці прадуктаў будуць сачыць спецыяльна навучаныя людзі. Мы ручаемся, што купцу ў пакет не патрапіць нешта гнілое.

У каталогу дастаўкі будзе ў асноўным тое, што не купіш у найбліжэйшай краме.

— Вядома, будуць і тыя прадукты, што ёсць у краме, але не ў любой, — кажа Сяргей.

Заказ можна зрабіць толькі на суму ад 60 рублёў. Дастаўка бясплатная. Будзе і экспрэс-дастаўка на працягу 2 гадзін. Але тут ужо прыйдзецца заплаціць 12 рублёў. Раскашэліцца на дастаўку трэба будзе і тым, хто жыве ў межах 20 кіламетраў за МКАД. За кожны кіламетр — 50 капеек.

Каментары2

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр19

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ва Ухані3

«Трампа цікавіць толькі яго эга, яго грошы і яго статус». Барак Абама выступіў у падтрымку Камалы Харыс10

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі японскай арганізацыі2

Лукашэнка заняўся кукурузай7

У школе пад Мінскам працуе настаўнік — двайнік Джоні Дэпа5

Польшча ўскладняе візавыя правілы пасля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў9

На аўкцыёне прадалі чарговую маёмасць палітвязня Эдуарда Бабарыкі1

«Налічылі 8 тысяч рублёў доўгу». Мужчына скардзіцца, што яго жонку-прадавачку прымушаюць выкупаць пратэрміноўку ў краме6

Найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі склаў паўнамоцтвы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр19

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Галоўнае
Усе навіны →