Праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам французска-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона» ў 2019 годзе.
З 2016 года гэтая прэмія прысуджаецца штогод тым, хто робіць выключны ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека і вяршэнства закона ў сваіх краінах і на міжнародным узроўні.
Французска-германская прэмія «За правы чалавека і вяршэнства закона» была створана для таго, каб аддаць даніну тым жанчынам і мужчынам, якія цалкам абараняюць правы чалавека і дзейнасць якіх павінна вітацца і падтрымлівацца.

Каментары