10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, праваабарончая супольнасць Беларусі назвала лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека, піша Радыё Свабода.
Лаўрэатам у намінацыі «Журналіст году» стала Ганна Соўсь з Радыё Свабода.
У намінацыі «Праваабаронца года» прэмію атрымаў Леанід Судаленка (Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы).
Лаўрэатам у намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва году» стала Кампанія супраць пабудовы акамулятарнага завода ў Брэсце.
Каментары