Арганізатары пратэстаў у Мінску заявілі, што калона дэманстрантаў рушыць да пасольства Расіі. Арганізатары хочуць перадаць туды рэзалюцыю мітынга.

Вось ён:
«Мы, грамадзяне Республікі Беларусь, выказваем свой катэгарычны пратэст супраць т. зв. «глыбокай інтэграцыі» з Расейскай Федэрацыяй, падпісання «дарожных картаў», і заяўляем аб нелегітымнасці любых пагадненняў, якія падпішуць прадстаўнікі сённяшніх кіруючых рэжымаў Рэспублікі Беларусь і РФ. Усе дамовы, сакрэтныя пратаколы пад прыкрыццём «саюзнай дзяржавы» падпісаныя дыктатарамі Лукашэнка і Пуціным і іх давераным асобамі, не будуць вызнавацца намі, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, і мы не будзем ім падпарадкоўвацца.
Заклікаем міжнародную супольнасць праявіць салідарнасць з беларускім народам, прызнаць нелегітымнымі любыя пагадненні між дыктатарскімі рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна ў межах т.зв. «саюзнай дзяржавы» і ўвесці дадатковыя санкцыі ў выпадку падпісання гэтых пагадненняў.
Беларускаму народу трэба не нейкія «саюзы» з краінай-агрэсарам, а вяртанне правоў і свабодаў, прапісаных у нашай Канстытуцыі, у тым ліку — права абіраць уладу.
У беларускага народа хопіць сілаў абараніць Незалежнасць і дамагчыся вяртання сваіх правоў і свабодаў.
Свабоду не спыніць!
Незалежнасць — гэта шлях да Свабоды!
Жыве Беларусь!»
Каментары