3 снежня каля 13.30 жыхар Лунінца выявіў у кватэры сваіх сваякоў цела 30-гадовага пляменніка з прыкметамі гвалтоўнай смерці, а таксама 78-гадовую маці з нажавымі раненнямі, паведамляе Следчы камітэт.
Мужчына выклікаў брыгаду хуткай, якая шпіталізаваны пацярпелую. Яе стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.
Высветлена, што ў кватэры акрамя пацярпелых знаходзіўся таксама 25-гадовы брат забітага. Распачатая крымінальная справа, ён затрыманы.
Усе акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Каментары