У ЗША памерла адна з самых вядомых котак інтэрнэту. Ліл Баб сканала 1 снежня ў веку васьмі гадоў, паведаміў у Instagram гаспадар жывёлы Майк Брыдаўскі.
Ліл Баб пакутавала на рэдкае захворванне костак. З-за хваробы ў коткі была незвычайная знешнасць, якая зрабіла яе вядомай у сацсетках. У Instagram на яе падпісаныя больш як 2,4 млн карыстальнікаў, піша tass.ru.
Па словах Брыдаўскі, котка ўдзельнічала ў інавацыйных генетычных і біялагічных даследаваннях. Таксама дзякуючы Ліл Баб удалося сабраць больш за $700 тысяч для маючых патрэбу жывёл. Акрамя таго, быў створаны першы нацыянальны фонд для хатніх жывёл з асаблівымі патрэбамі.
Каментары