Расійская поп-зорка павіншавала Румаса з днём нараджэння ФОТАФАКТ
Вядомы расійскі спявак і кампазітар Ігар Нікалаеў павіншаваў з 50-годдзем прэм'ер-міністра Сяргея Румаса. Пра гэта ён напісаў у сваім інстаграме.
Праўда, пазней допіс быў выдалены.
«Віншую Прэм'ер-Міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Мікалаевіча Румаса з Вялікім Юбілеем!!! 50!!! Дарагія Сяргей і Жанна! Дзякуй за выдатны вечар! Шчасця Вам і Вашай вялікай і дружнай сям'і! Міру і росквіту Беларусі, якую я вельмі люблю!» — напісаў Нікалаеў.
Румасу 1 снежня споўнілася 50 гадоў.
Каментары