Лукашэнка: Я заўзяты прыхільнік захавання ЕС, хоць яны і ўводзілі санкцыі
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля перамоваў з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам у Бялградзе, піша БЕЛТА.
«Я заўзяты прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза, які заўсёды санкцыі ўводзіў супраць Беларусі. Еўрапейскі саюз — гэта адна з наймагутных апор нашай планеты. Калі яго выдраць з-пад гэтай сістэмы, яна не проста захістаецца, а можа абрынуцца. Таму я прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары