У Магілёве кампанія выпівала, а потым выкінула дзевяцімесячнае дзіця на вуліцу
2 снежня ў бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі 9-месячнае дзіця. Па словах відавочцы, які выклікаў хуткую, хлопчык выпаў з балконнага акна з вышыні першага паверха. Мужчына падбег да хлопчыка, загарнуў яго ў куртку і выклікаў хуткую, піша СК.
Па месцы жыхарства выехала следча-аператыўная група.
У гэты дзень бацька хлопчыка знаходзіўся на працы, а да маці прыйшлі ў госці сваякі, з якімі яна выпівала. Праз некаторы час жанчына са старэйшым дзіцем і стрыечнай сястрой пайшла ў краму па алкаголь. У кватэры засталіся яе стрыечны брат, які спаў, і яго 45-гадовая маці. Жанчына знаходзілася ў стане моцнага алкагольнага ап'янення і патлумачыць, як дзіця апынулася на вуліцы не змагла.
Каментары