Нефармальная сустрэча лідараў СНД у Санкт-Пецярбургу ўмацуе палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне краін Садружнасці. Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае БЕЛТА.
«Прэзідэнт Расіі прапанаваў лідарам краін СНД сабрацца яшчэ раз няпланава 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Падрыхтоўка гэтай нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД цяпер ідзе, спадзяемся, што яна таксама паслужыць умацаванню не толькі асабістых кантактаў, але і агульнага палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння нашых краін», - сказаў Сяргей Лебедзеў.
Каментары