У Беларусі плануюць у два разы павялічыць колькасць настаўнікаў, якіх накіруюць на два гады ў школы рэгіёнаў. Акрамя асноўнай зарплаты, яны атрымаюць стыпендыю ад БПС-Сбербанка, ноўтбукі і дапамогу з жыллём. Сацыяльны праект «Настаўнік для Беларусі», які атрымаў прэмію ў галіне сацыяльнай адказнасці, выйдзе на новы ўзровень у 2020 годзе.
Ініцыятыву рэалізуе БПС-Сбербанк ў супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі. У верасні 9 удзельнікаў праекта, якія прайшлі інтэнсіўнае навучанне, адправіліся ў школы па-за буйнымі гарадамі. У асноўным педагогі навучаюць сельскіх дзяцей, яшчэ двое працуюць у гімназіі Дзяржынска.
У наступным навучальным годзе для ўдзелу ў праекце плануецца адабраць у два разы большую колькасць настаўнікаў і ахапіць праектам новыя рэгіёны. Таксама банк плануе падпісаць пагадненне аб узаемадзеянні сацыяльна адказных кампаній, аператарам якога з'яўляецца фонд «Добра».
Акрамя зарплаты, для настаўнікаў прадугледжана матэрыяльная падтрымка. Яны атрымаюць ноўтбукі і кампенсацыю выдаткаў на жыллё ў выпадку пераезду. Сродкі выдзяляюцца з дабрачыннага фонду, які заснаваны БПС-Сбербанкам.
Праект «Настаўнік для Беларусі» закліканы забяспечыць кожнаму дзіцяці ў Беларусі доступ да якаснай адукацыі, каб лепш раскрыць яго індывідуальныя магчымасці. Педагогі-ўдзельнікі могуць зрабіць унёсак ва ўстойлівае развіццё краіны. БПС-Сбербанк як арганізатар праекта названы лідарам сацыяльнай адказнасці Беларусі па выніках публічных слуханняў, арганізаваных фондам «Добра».
Каментары