Канапацкая сустрэлася з Румасам: размовы аб працаўладкаванні не было
Дэпутат Ганна Канапацкая сустрэлася з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам. Яны абмеркавалі напрацоўкі дэпутата ў галіне эканомікі і сацыяльнай сферы і далейшае супрацоўніцтва, піша Tut.by.
Сустрэчу прэм'ер-міністр прызначыў дэпутату пасля нулявога чытання бюджэту ў парламенце. На пасяджэнні, адказваючы на пытанне Канапацкой, Сяргей Румас публічна запрасіў яе на працу ва ўрад. Пасля яны дамовіліся сустрэцца асобна.
Сустрэча, паводле слоў Канапацкой, доўжылася амаль дзве гадзіны. Але гаворкі пра яе працаўладкаванні ва ўрадзе не ішло.
- Прэм'ер-міністр не можа прапанаваць мне пасаду, гэта не ў яго кампетэнцыі, таму аб працаўладкаванні мы не размаўлялі, - распавяла TUT.BY Канапацкая. - Але мы дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве па ўсіх тых напрацоўках, якія ў мяне маюцца ў пытаннях эканомікі — інвестыцыйнай прывабнасці краіны, законе аб прыватызацыі, сацыялкі — пенсійнай рэформе, рэформе адукацыі, палітыкі - інтэграцыі з Расіяй.
Каментары