14 лістапада каля 21.30 супрацоўнікі ДАІ прыбылі на плошчу Леніна ў Гомелі пасля паведамлення відавочцы, што нейкі кіроўца на аўтамашыне ВАЗ зладзіў дрыфт.
На аўтастаянцы стаялі ў шэраг некалькі аўтамашын ВАЗ. Відавочцы распавялі, што дрыфтаваў на «Жыгулях» з расійскімі нумарамі непрацуючы 24-гадовы жыхар Мазыра, паведамляе прэс-служба МУС
За парушэнне правілаў манеўравання ў дачыненні да яго вынесена пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання.
Каментары