У Мёрскім раёне дзеці прагулялі школу і ўсю ноч хаваліся ад бацькоў у пуні на сене. На ногі паднялі ўсю міліцыю
У Мёрскім раёне міліцыя ўсю ноч шукала двух васьмікласнікаў, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.
З паведамленнем пра знікненне дзяцей, якія пражываюць у вёсцы Пціцкія і аграгарадку Чарасы, у мясцовы РАУС напярэдадні каля 23.00 звярнуліся іх бацькі. Як высветлілася, зніклыя, аднакласнікі адной з мёрскіх школ, раніцай сышлі ў школу, але заняткі прагулялі. З боязі атрымаць дома заслужаны наганяй сябры вырашылі сысці з дома і схаваліся на сенавале ў вёсцы Сілава. Менавіта там і знайшлі іх сёння каля 10.00 супрацоўнікі міліцыі.
«Да пошуку дзяцей па трывозе быў падняты ўвесь склад РАУС. Цяпер з імі і бацькамі працуюць супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх, якія высвятляюць усе акалічнасці здарэння. З хлопцамі усё ў парадку», — дадаў Віталь Сапроненка.
Каментары