У маскоўскім аэрапорце Шарамеццева падчас рулёжкі лайнер Airbus A-320 зачапіў фюзеляж іншага самалёта. Паводле tass.ru, на яго борце знаходзіліся 42 чалавекі, у тым ліку шэсць членаў экіпажа.
Лайнер прыбыў у Маскву з Мінска, гэта рэйс «Аэрафлота». Паводле дадзеных табло прылётаў аэрапорта, гэта або рэйс 04:13, або 06:46.
Інфармацыю пацвердзілі rbc.ru у прэс-службе аэрапорта. «Абставіны ўдакладняюцца. На дзейнасць аэрапорта здарэнне не паўплывала. Аэрапорт працуе ў штатным рэжыме», — растлумачылі ў прэс-службе.
Каментары