Новыя світшоты і футболкі з Каліноўскім выпусціў Symbal.by. У якасці прынта выкарысталі гравюру Міколы Купавы з вокладкі апошняй «Нашай гісторыі». Сімвалічна, што на рэкламе новых світшотаў сфоткаліся вядомыя барцы.
На фота: Яўген Аляшкевіч — майстар спорту па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі і міжнародных турніраў, член нацыянальнай каманды Беларусі. Прызёр чэмпіянату Еўропы па барацьбе Пахлавані і кубка свету па барацьбе на паясах.
Надзея Аляшкевіч-Шушко — майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе, шматразовая чэмпіёнка Беларусі і міжнародных турніраў. Прызёрка першых Еўрапейскіх гульняў, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету.
Набывайце ў мінскай краме Symbal.by на пр-це Машэрава, 18 ці праз сайт з дастаўкай у любы пункт Беларусі і іншага свету.
Каментары