Міліцыя шукае 5-гадовага хлопчыка з Гродна, якога раніцай 28 кастрычніка бацька забраў з дзіцячага садка і звёў у невядомым накірунку. Пра гэта паведамляе TUT.BY.
Ідзе вышук 5-гадовага Міхаэля Якімчыка, які жыве з мамай у Гродне па адрасе: праспект Дзяржынскага, 25б.
Раніцай у панядзелак, 28 кастрычніка, каля 11.00, яго бацька прыйшоў у дзіцячы садок № 78 на праспекце Дзяржынскага, 121/1, і забраў сына.
Як распавялі родныя хлопчыка, яго бацькі развяліся ў гэтым годзе і жылі асобна, але мужчына не жадаў з гэтым мірыцца.
«Наконт дзіцяці накшталт мірна дамовіліся: ён браў сына на пару гадзін, вадзіў куды-небудзь і пры гэтым заўсёды вяртаў. Яна была не супраць. А ўчора забраў дзіця — на званкі не адказвае, са сваёй кватэры ўсе рэчы забраў, кажуць, нібыта ў кагосьці ўзяў у пазыку 5 тысяч рублёў — і знік», — распавяла цётка Міхаэля Алёна Корзан.
Паводле дадзеных пошукавага атрада «Анёл», мужчына мог адправіцца з дзіцем у Мінск, але ён можа быць і ў любым іншым пункце краіны.
У апошні час мужчына не працаваў.
Сям’я асабліва хвалюецца за дзіця, бо яно засталося з бацькам, у якога сур’ёзныя праблемы з сэрцам (ёсць інваліднасць).
Каментары