У Рэчыцкім раёне пенсіянерка перакуліла на сябе патэльню, атрымала апёкі і памерла
Здарэнне адбылося ў аграгарадку Салтанава, паведамляе МНС.
Там загінула 77-гадовая жанчына. Яна жыла адна, пры гатаванні ежы на газавай пліце, як мяркуецца страціла прытомнасць, пры гэтым перакуліўшы на сябе патэльню з алеем.
У выніку ўзгарання алею і адзення, яна атрымала апёкі, ад якіх памерла.
Жанчыну знайшоў сын, які прыйшоў у госці. Ён пабачыў маці, што ляжала на падлозе, паспрабаваў патушыць адзенне, але выратаваць было ўжо позна.
Каментары