«Укантакце» будзе папярэджваць пра шкоду адмовы ад прышчэпак
Сацыяльная сетка «Укантакце» ўвяла папярэджанні аб наяўнасці недакладнай інфармацыі ў суполках, прысвечаных адмове ад прышчэпак.
Цяпер пры ўваходзе на такія старонкі карыстальнік атрымлівае папярэджанне з тэкстам: «Матэрыялы могуць быць небяспечнымі для Вашага здароўя».
Акрамя таго, прапануецца спасылка на матэрыялы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, згодна з якімі прышчэпкі прадухіляюць ад 2 млн да 3 млн смерцяў штогод.
Каментары