Сабаленка прабілася ў паўфінал турніры ва Ухані, дзе згуляе з першай ракеткай свету
Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал тэніснага турніру ў кітайскім Ухані. У матчы 1/4 фіналу яна перамагла Алену Рыбакіну — 6:3, 1:6, 6:1.
У 1/2 фіналу Сабаленка згуляе з першай ракеткай свету Эшлі Барці.
Цікава, што год таму Арына выйграла турнір ва Ухані. Гэта была яе першая перамога на спаборніцтвах Сусветнай жаночай асацыяцыі.
Каментары