Улада1515

Лукашэнка — пра статус беларускай і рускай моваў: Мы з гэтай нагоды асабліва не парымся

Беларуская і руская мовы ў краіне маюць роўны статус. На гэта звярнуў увагу кіраўнік краіны сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, піша БелТА.

Журналіст, які звярнуўся з пытаннем, лічыць, што ў краіне перавага аддаецца рускай, і нават напісанне на дзяржаўных будынках часцяком на рускай, а не па-беларуску.

«Я пабойваюся палітызаваць і ўводзіць у абсалют гэтае пытанне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што рашэнне прынялі людзі ў ходзе рэферэндуму, падтрымаўшы менавіта роўны статус дзвюх моў.

Лукашэнка адзначыў: «Мы з гэтай нагоды асаблiва не парымся і не бачым вялікай насцярожанасці … Не жадаем зрабіць яблыкам разладу рускую мову».

Ён расказаў, што яго часам крытыкуюць па моўным пытанні: «У нас дзве дзяржаўныя мовы, роўны статус беларускай і рускай. Гэта рашэнне рэферэндуму». Роўна як і па дзяржаўнай сімволіцы рашэнне беларусы прынялі на рэферэндуме.

«Што тычыцца тэндэнцыі — так, мы больш гаворым на рускай, чым на беларускай», - канстатаваў Лукашэнка і падкрэсліў, што не бачыць у гэтым вялікай праблемы. Пры гэтым ён адзначыў, што ў краіне беларускую мову ведаюць практычна ўсе, і ў апошні час зроблена нямала для яе папулярызацыі.

«Не трэба ламаць насельніцтва і прымушаць размаўляць на той мове, на якой улада хацела б, нават калі гэта чымсьці абгрунтавана. На гэта трэба час. І ісці трэба вельмі акуратна і спакойна», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Каментары15

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні16

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні16

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →