Фонд «Краіна замкаў» запрашае ў адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў Беларусі — ваколіцы Белавежскай пушчы. Аб найбагацейшай гісторыі краю нагадвае вялікая колькасць помнікаў, якія захаваліся да нашых дзён: замкі, сядзібы, старадаўнія храмы.
Самым старым каменным абарончым збудаваннем Беларусі, якое дайшло да нас, з'яўляецца Камянецкая вежа. Яшчэ ў канцы ХІІІ стагоддзя валынскія князі для кантролю за Надбужжам збудавалі гэту масіўную вежу-данжон, якая стала сімвалам краю. Цяпер у ёй музей. Экспазіцыя раскажет гасцям пра гісторыю вежы-крэпасці, будзе магчымасць падняцца на назіральную пляцоўку.
Адной з найпрыгажэйшых сядзібаў Брэстчыны з'яўляецца маёнтак Нямцэвічаў у Скоках. Тут захаваліся як сядзібны дом XVIII стагоддзя, так і парк, закладзены на пагорках над рэчкай Лясной. Некалькі гадоў таму ў палацавым комплексе прайшла рэстаўрацыя, госці могуць агледзець экспазіцыю і прайсціся па паркавых алеях.
Апошнім пунктам экскурсіі стане Брэст. У 1830-я стары горад, які параўноўвалі са Львовам, быў знесены, людзі пераселеныя за некалькі кіламетраў, а на месцы гістарычнага Брэста ўзведзеная крэпасць. У крэпасці мы пашукаем сляды старога горада, даведаемся, дзе стаялі замак, ратуша, манастыры.
На дэсерт - шпацыр па Савецкай, самай прыгожай вуліцы Брэста, магчыма нават самай прыгожай пешаходнай вуліцы Беларусі.
Запісацца ў падарожжа можна па тэлефонах:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58
Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807
Каментары