Здароўе33

Пра што можа сігналізаваць частая пякотка — некалькі важных парад доктара

Мала тых, хто ніколі не мучыўся жудасным станам, калі пасля абеду ці вячэры ў грудзях моцна пячэ, а ў роце з’яўляецца адчуванне горычы. Чаму ўзнікае такая непрыемная з’ява як пякотка і ў чым яе небяспека для арганізма — тлумачыць доктар-гастраэнтэролаг Вольга Панес.

Фота Shutterstock.com.

«Пякотка ўзнікае, калі кіслата са страўніка трапляе ў стрававод. Саляная кіслата, якая знаходзіцца ў страўніку, вельмі агрэсіўная. Слізістая абалонка страўніка ад гэтай кіслаты абароненая, а вось слізістая стрававода — зусім не», — расказвае Вольга Панес.

Ежа можа падымацца ўверх, у стрававод па некалькіх прычынах.

«Напрыклад, калі вы пераелі, перапоўнены страўнік не дазваляе цалкам зачыніцца ніжняму страваводнаму сфінктару. Саляная кіслата трапляе ў стрававод, раздражняе слізістую, і чалавек адчувае непрыемнае паленне ў горле», — удакладняе доктар.

Часцей за ўсё пякотку выклікае менавіта няправільнае харчаванне: ежа ўсухамятку, перакусы на хаду, тлустая ежа, шакалад, злоўжыванне кавай, захапленне фаст-фудам, чыпсамі, сухарыкамі.

«Калі вы заўважылі, што пэўны прадукт выклікае ў вас пачуццё палення, то, вядома, самае лепшае выйсце — назаўсёды ад яго адмовіцца. Каб хутка зняць непрыемнае адчуванне, можна выпіць соды, гашанай воцатам. Яна нейтралізуе кіслату ў страваводзе. Але злоўжываць такім метадам не варта — можна нашкодзіць арганізму куды болей. Лепш усё ж абраць адмысловыя лекі ад пякоткі, папярэдне пракансультаваўшыся з доктарам», — звяртае ўвагу Вольга Панес.

У аптэках вам могуць прапанаваць гелі ад пякоткі, якія здымаюць непрыемныя адчуванні. Гэта палепшыць агульны стан, але, вядома, не гарантуе, што не спатрэбіцца ісці да доктара.

Кансультацыя са спецыялістам — заўсёды самае правільнае рашэнне, бо пякотку можа выклікаць не толькі ежа, якая вам не падыходзіць.

«Трэба звяртаць увагу, ці з’яўляецца пякотка толькі тады, калі вы з’ясце нешта не тое. Калі пачуццё палення з’яўляецца без відавочных на тое прычын — гэта прамая дарога да тэрапеўта», — акцэнтуе Вольга Панес.

Сярод самых распаўсюджаных прычын, якія могуць вызываць пякотку, доктар-гастраэнтэролаг называе наступныя.

«Па-першае, пякотка можа быць вынікам таго, што вы перанерваваліся. Арганізм рэагуе на стрэс з'яўленнем цэлага шэрагу хвароб: запалення слізістай стрававода, эрозіі страўніка, гастрыту, язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Пякотка — гэта агульны сімптом для ўсіх вышэйпералічаных захворванняў, — кажа Вольга Панес. — Трывожным званочкам можа быць пякотка, якая раптоўна ўзнікае пасярод ночы. Яна можа сведчыць пра развіццё злаякасных пухлін у вобласці стрававода і страўніка. Частае ўзнікненне пякоткі можа сігналізаваць і пра хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы. Таму марудзіць з візітам да спецыяліста не варта, бо любое захворванне заўсёды лепш выявіць на ранніх стадыях. Участковы тэрапеўт вам прызначыць пэўныя аналізы, і, калі гэта будзе неабходна, накіруе да гастраэнтэролага».

Трэба сказаць, што пякотка — тая хвароба, на якую пакутуюць ва ўсім свеце. Беларусы тут не выключэнне.

«Часта прычына ў нашай ляноце і ў нежаданні думаць пра тое, што мы ўжываем у ежу. Перахапілі нешта на хаду, у чарговы раз аддалі перавагу вулічнай ежы — адкуль жа будзе здаровы страўнік? — узрушаецца доктар-гастраэнтэролаг.

Каб пазбегнуць пякоткі, якую выклікае няправільнае харчаванне, Вольга Панес дае наступныя рэкамендацыі.

Ешце часта і невялікімі порцыямі — гэта дапаможа пазбегнуць вялікай нагрузкі на страўнік.

Адмоўцеся ад вострых, смажаных, тлустых страў, кіслых напояў, часнаку, сырой цыбулі, кіслай садавіны, абмяжуйце сябе ў шакаладзе, алкаголі, каве, не піце моцны чай. А вось кавалачак сала раз на тыдзень можна сабе дазволіць. Тлушч патрэбны арганізму, і лепш хай арганізм атрымае яго так, чым вы штодзённа будзеце забіваць страўнік тлустай ежай.

Не кладзіцеся пасля абеду адпачываць. У гарызантальным становішчы ежа са страўніка вельмі проста трапляе ў стрававод. І не нахіляйцеся пасля ежы, дайце вашаму абеду засвоіцца.

Не наядайцеся на ноч. Вячэраць можна як мінімум за 2 гадзіны да сну.

Не насіце шчыльнае адзенне, не зацягвайцеся туга рамянём, дазвольце сабе дыхаць нармальна.

Вольга Панес кажа, што лекаў для прафілактыкі пякоткі дактары не прызначаюць.

«Нельга загадзя выпіць якую-небудзь таблетку ці мікстуру і быць упэўненым, што вам удасца пазбегнуць непрыемнасцяў са страваваннем. Лепш за ўсё прытрымлівацца меры ва ўсім. І ў любой незразумелай сітуацыі — адразу да доктара», — падсумоўвае Вольга Панес.

Каментары3

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка9

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, прададзенай уладамі ў яе адсутнасць2

Ва Украіне загінуў бацька 14 дзяцей з Татарстана. Ён пайшоў на вайну, калі паднялі выплату за падпісанне кантракту да $10 тысяч5

На вагоне цягніка, што прыбыў у Літву з Беларусі, нехта пакінуў вельмі дзіўны надпіс ФОТАФАКТ24

Стала вядома, па якіх пяці артыкулах пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў

Абвінавачаны ў харасменце выкладчык ЕГУ Сялецкі выйграў суд ва ўніверсітэта14

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага Альфа Банка

Прапагандыст прапанаваў два спосабы, як замацаваць людзей на сяле і завабіць у рабочыя8

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла13

У аэрапорце Варшавы ўзарваўся багаж1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка9

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →