Нерухомасць55

Улады ліквідуюць рынак «Лебядзіны», «Поле цудаў» і «начны» рынак у Ждановічах

Адпаведнае рашэнне №1937 ад 5 лiпеня 2019 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА. Рашэнне Мінгарвыканкама ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Фота УП Мінскграда

Мінгарвыканкам зацвердзіў горадабудаўнічы праект «Карэкціроўка горадабудаўнічага плану дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах пр. Пераможцаў — МКАД — вул. Ціміразева — ул. 4-е Кальцо (мяжа жылога раёна Лебядзіны)».

«Жылыя тэрыторыі, якія забудоўвацца ўздоўж асноўных гарадскіх магістраляў вул. Ціміразева і вул. Ратамскай (участка 4-га Кальца) фармуюцца ў асноўным на экалагічна парушаных тэрыторыях і трансфармуемых землях ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» за кошт вынасу пляцовак рэчавага рынку па гандлі былымі ў карыстанні таварамі «Поле цудаў», гандлёвага гарадка «Лебядзіны», гандлю плодаагародніннай прадукцыяй, стаянак аўтатранспарту. <…> Вынасу падлягаюць усе часовыя аб'екты рынку, за выключэннем існуючага адміністрацыйнага будынка, які можа быць захаваны або выкарыстаны пад адпаведныя функцыі», — сказана ў праекце.

Участак вул. Ратамскай, пабудаванай ў 2014 годзе ад пр. Пераможцаў да вул. Ціміразева, прапануецца падоўжыць да вул. Калеснікава, што дасць магчымасць забяспечыць транспартныя сувязі паміж заходнім і паўночна-заходнім сектарамі горада. Акрамя таго, праектам прапанаваная рэканструкцыя вул. Ціміразева ад прыпыначнага пункта Масюкоўшчына да МКАД.

Транспартнае абслугоўванне раёна на перспектыву будзе ажыццяўляцца аўтобуснымі маршрутамі, якія праходзяць па пр. Пераможцаў, вул. Ціміразева і вул. Ратамскай, электрацягнікамі гарадскіх ліній чыгункі (пункт прыпынку «Лебядзіны»), а таксама маршрутамі трамвая па вул. Ратамскай (4-е Кальцо).

Каментары5

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс26

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння40

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

«Афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем». Прадстаўнік КДБ расказаў пра перспектывы абмену зняволенымі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →